Home
У разбітым люстэрку...
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends]

Below are the 20 most recent journal entries recorded in autanazgul's LiveJournal:

    [ << Previous 20 ]
    Sunday, November 29th, 2009
    7:34 pm
    Збылася мара ідыёта!!!
    Я сабрала кубік Рубіка!!

    А мо і не такога ўжо і ідыёта.. ?

    Current Mood: happy
    Sunday, October 4th, 2009
    8:47 pm
    М-дя
    Толькі адзін чалавек у свеце мог песню пра каву вытлумачыць як песню пра забойства.
    Я ў шоку.
    Wednesday, September 23rd, 2009
    10:15 pm
    "Мы в ответе за тех, кого приручили"

    Здаецца, некаму трэба пра мяне паклапаціцца..
    Прынамсі, зараз мне гэта вельмі патрэбна..
    Wednesday, September 16th, 2009
    10:33 pm
    Людзі вакол..
    Людзі, якія ставяцца да цябе з бацькоўскай апекай. Людзі, якія заўсёды запытаюцца "Ну,? што такое...? Ідзі сюды, сыдай, раскайвай.."
    І ты раскайваеш, што там то і то, а там, так-та і так-та, і што навокал яно такое.. а насамрэч іншае..
    І цябе абдымуць і скажуць не баяцца. І ты паверыш, што нічога страшнага насамрэч і няма. І страшнае сапраўды знікае..
    Вось якія яны, харошыя людзі.. з добрымі рукамі, і шчырымі вачыма і.. і такія ўнутрана пяшчотныя..

    Current Mood: Цёпла ад адной толькі думкі..
    Tuesday, September 15th, 2009
    11:27 pm
    Душэўны народны спеў здольны ачысціць сотні кубаметраў спаскуджаных брудам, хламам і проста кепскай аўрай!! Ммяне гэта сёння выратавала ад вяяялікага загону, пачатага яшчэ тыдзень таму. Кожны дзень па вядры рознай нехарошай бякі + тонна за сёння..
    Але зараз так лёгка на душы..

    Разумныя яны былі, продкі.

    Пайду далей мурлыкаць сабе "Гоолуб на дубоочку, гоолубка на вышні.."
    Ай, харашо.

    Current Mood: Спяваю
    Current Music: Звініць у вушах
    Monday, August 31st, 2009
    2:35 pm
    Фігова, калі табе фігова.
    Адчуванне, што для іншых ты бомба, якая выбухае або гукам, або гістэрыкай.
    "Будзь спакайнейшай"
    А што гэта значыць?

    Будь проще, и к тебе потянутся люди..
    Просто будь..
    И просто будут люди..

    Current Mood: Загруз
    Current Music: N.R.M.
    Saturday, June 13th, 2009
    11:25 pm
    Людзі з прастатой звычайнай здольныя перавярнуць горы пасміхаючыся. І выраз на твары будзе самы просты: а што тут такога? І гэтак будзе не толькі з гарамі, а з усімі рэчамі наогул, бо так павінна быць. У іх.
    Харошыя гэта людзі..
    Sunday, May 31st, 2009
    10:40 pm
    Дзякуй
    Дзякуй, любы брацік, што не даў стаць мне алкаголікам! Дзякуй, што падставіў сваё моцнае плячо.
    Дзякуй за рэчку, у якой не хочацца купацца, але каля якой так прыемна сядзець..
    І дзякуй кніжку, мне ўжо сто год ніхто не чытаў.. Слухаць, гэта так прыемна.. а я ўжо паспела і забыць як гэта, быць слухачом.. Дзякуй, што нагадаў (=
    Sunday, April 5th, 2009
    10:00 pm
    Скажи, дружок мой Вова,
    От чего мне так.. хреново..

    Веня Д'ркин

    Але Вова такіх адказаў не ведае..
    Friday, March 20th, 2009
    10:11 pm
    Тое, што многія доўга і нудна вырашаюць.. як апынулася вырашылі крышку без мяне..
    А менавіта ў каго мне пісаць дыплом. З аднаго боку крыўдна, што без мяне, а з іншага - прынамсі ведаю, чаго чакаць ад чалавека. У дадатак, хаця б ёсць верагоднасць, што мой дыплом будзе насіць дызайнерскі характар. А гэта ўжо прыемна!! Вееельмі нават.

    А вось, пра дызайн..
    Мне тут трэба на плане цэха 1:100 ў Аўтакадзе вядро намаляваць.. Якія будуць прапановы адносна яго дызайну??

    Current Mood: artistic
    Sunday, February 22nd, 2009
    10:41 pm
    Яшчарка
    У нейкаторых казачках ахвяруюць талентамі.. дзеля кахання
    І ў жыцці, як апынулася, таксама ахвяруюць..

    Мне не хочацца нічым ахвяраваць. Дастаткова проста любіць, проста быць побач, проста...
    Усё проста. Прынамсі так здаецца.
    А на практыцы нават і не заўважаеш, як губляецца нешта тваё ўнутранае, нешта такое каштоўнае-каштоўнае, нешта, што хацелася б захаваць праз усё жыццё. Ты чапляешся рукамі, але паспяваеш схапіць толькі за хвост яшчаркі. Гэта застаецца табе. Але яшчарка, злавіць якую, было асноўнай мэтай збегла. Збегла без звароту. А хвост застаўся табе, нібы напамін аб нечым былым важным..

    Current Mood: Мама, я не могу больше пить...
    Sunday, February 15th, 2009
    9:02 pm
    Патлумачыць чалавеку як сябе прабачыць..
    А сама-то не магу нават палюбіць сябе як мае быць...
    Friday, February 13th, 2009
    11:17 pm
    Тэрмін эксплуатацыі ліноліўма - 5 год, пасля ён пачынае выдзяляць розныя шкодныя таксічныя штукі..

    Current Mood: Ржу не магу
    Thursday, February 5th, 2009
    11:20 pm
    Любіць, гэта значыць берагчы і паважаць чыйсці выбар, а не празмерна апякаць і забараняць усё настойліва прапаноўваючы свой варыянт

    Current Mood: happy
    Current Music: DORO
    Friday, December 19th, 2008
    8:44 am
    4х4
    На гэтым тыдні з чацвера па нядзелю ў кінафармаце 4х4 ідзе ірладнскі фільм "Аднойчы".
    Гісторыя пра спевака фактычна з вуліцы і піяністку, якая аднойчы проходзіла міма.
    Абалдзенны фільм. Там не шмат глабальных дзеяў, але вельмі шмат жіццёвасці і жыццёвых, а не посных-студыйных выразаў твараў. Фільм прыгожы, просты і зразумелы. І вельмі пяшчотны..
    Атрымаў "Оскара" за лепшую пёсню.

    Хто не сходзіць, той шмат што згубіць.
    Вельмі раю, пакуль не позна.

    Current Mood: artistic
    Sunday, December 14th, 2008
    11:03 pm
    Ігнор
    Памойму гэта ўжо пратэст.
    Калі з дзесятку народу, які кажа што рады бачыць, трэба сустрэцца, абавязкова сустрэцца, прагуляцца, але зараз часу няма, давай калі-небудзь, але я абавязкова патэлефануюю.. Ксенька, я абавязкова патэлефаную, заўтра, паслязаўтра або на крайняк у нядзелю!
    І тэлефон маўчыць.
    Мне аж няёмка пытацца, чаму.. што сталася.
    Калі адзін такі выпадак - ну, напэўна, заняты.. А калі такіх не адзін і не два?
    Закрадаецца думка, можа са мной што не так?
    Ці гэта з серыі - у яе ўсё добра, з ёй нецікава. Яна не зразумее. Ёй няма што сказаць, бо ў яе ўсё добра. Яна толькі ўсміхаецца. Вочы свецяцца і ўсміхаюцца. А так пустышка.
    Ці гэта глюк, пра ўсеагульную занятасць?
    "У цябе няма часу... "
    У мяне няма часу?
    Час гэта наогул ілюзія! І самая моцная адгаворка. І самая дурная.
    Мой прынцып, калі няма часу, трэба знайсці яшчэ пару заняткаў карысных і час абавязкова знойдзецца сам. І нават вольны застанецца. Таму ў мяне час заўсёды знойдзецца.

    Але час не дапаможа.. Бо, здаецца, я ўсім абрыдла, і мяне проста не хочуць бачыць.

    Current Mood: Расстроілася
    Friday, November 28th, 2008
    10:00 pm
    Чалавек
    А. Аляксандр Надсан -- гэта чалавек, пра якога складана распавесці. Яшчэ складаней апісаць. Гэта доўга. І ўсё адно падасца, што надта пуста, што нечага не хапае...
    Але гэта Чалавек, ад якога вее дабрынёй і духоўнасцю і... і Беларуссю, не зважаючы на тое, што тут ён бывае раз гадоў на 10.

    Я проста...
    слоў ня маю.

    Current Mood: hopeful
    Thursday, November 13th, 2008
    11:42 pm
    На стале стаіць шклянка з вадкасцю. Колер -- апельсінавы сок. А вот і не сок! Фарба.
    Нашуся паміж працай па кампазіцыі і аськай. А ў галаве шурумбурум. І я ведаю чаму. І я ведаю, хто. А хто корпаўся ў маёй галаве??? Ты. Толькі ты можаш туды залезці, пераварушыць усё і вылезці. Табе можна. Я нават не крыўдую. Проста часамі хочацца зафарбаваць гэты бардак чорным, чырвоным, салатавым у рэшце рэшт.

    Але я не буду зафарбоўваць слова, адрасаванае... і дасланае.

    Дзякуй
    Friday, October 24th, 2008
    10:45 pm
    Амаль нічога не зрабіла за дзень, але стамілася...
    Доўга думала, як жа схітрыцца зрабіць такую шафу, як мне трэба, там падправіш -- у іншым месцы нешта не тое выпаўзае..
    Але я гэта зраблю! Усё адно прыдумаю як!! Я разумная -- значыцца саабражу.

    Сёння ўбачыла свой партрэт у выкананні аднагрупнікаў. Гы! Амаль вядзьмарка, гэткая ж страшная!! Нехта маляваў ад душы ( у харошым сэнсе гэтага выразу)!! Аж прыемна стала. Мне падабаецца, што мы малюем адно аднога за хвіліну, і ніхто не крыўдуе, бо гэта нармальна -- касыя вочы , крывая усмешка і подпіс знізу "Таня".

    Current Mood: surprised
    Thursday, October 2nd, 2008
    8:41 pm
    Смачна есці!!
    Сёння нам распалядалі пра карысць лазання па памыйках хімічнай вытворчасці!!!
    Я думала, пасля такога становяцца зялёнымі і з бліскучымі вачыма.. Ат не! Карысна-карысна!! Намазваем алюміневым гуталінам фанеру, складаем і запіхваем гэты бутэрброд у печ-прэс.. Але тэмпература там ужо не 135, а толькі 95 градусаў, каб не падгарэла! Сэканомленую энергію можна разглядаць як прыбытак з гэтага смачна есці!!
    Гы-гы!
    Можа фанера і насамрэч смачна.. Бо кладуць жа людзі зубы на паліцу, грызуць.. а яны то і фанерныя бываюць.. з гуталінам..
[ << Previous 20 ]
About LiveJournal.com

Advertisement