?

Log in

No account? Create an account
У разбітым люстэрку...
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends]

Below are the 20 most recent journal entries recorded in autanazgul's LiveJournal:

[ << Previous 20 ]
Friday, July 22nd, 2011
1:20 pm
 Магілеў - горад, дзе слухаюць шансон
Tuesday, July 12th, 2011
12:53 pm
Нервы
 Штодзенна зрывае нервы. Некаторыя думаюць, што вінавата аўташкола, некаторыя - падрыхтоўка да верасня, некаторыя - што дома ого што творыцца, некаторыя - праца... Насамрэч - нічога і ўсё адразу. Выціраю слёзкі мокрай насовачкай. А сама сабе думаю, ну што ж гэта я так расклеілася, усё ж добра..
(= =)
Saturday, January 8th, 2011
5:32 pm
Дзіркі душы
 Ужо каторы раз лаўлю сябе на...
Сяджу, нікога не чапаю. Думаю пра штось харошае. І раптам невядома адкуль бярэцца прыступ болю. Хочацца выць, скавытаць, еньчыць, лезці на столь, біцца галавою аб сцяну, рваць валасы, рэзаць рукі, што заўгодна, каб толькі не балела... душа. А пасля яшчэ хвіліна. І яшчэ. І ўсё па-ціху вяртаецца ў спакойны стан. Затухае. Тлее. Застаецца толькі непрыемны попел, які нават развеяць няма чым. Мёртвая ціша і спустошанасць. Бачу дзіркі душы, што былі зробленыя даўно-даўно невядомым дзікім зверам. Звер збег, а дзіркі засталіся. Амаль не баліць. Толькі хвілінку таму  зноўку прыхапіла.. і адпусціла.

Current Mood: Адарваць душу ад крыві..
Monday, December 27th, 2010
8:56 am
 Пасля барацьбы цягам двух тыдняў нам такі далі дазвол на заручыны. Не разумею, чаму такія звычайныя рэчы даюцца так цяжка. Яны не мелі права нават думаць забараняць такое, а ў выніку.. Непрыемная грызня. І нікому непатрэбная. Нават апісваць нехочацца.  Але ўрэшце мы сваё адстаялі.
02.01.2011. Баранавічы.

Current Mood: І чаму яно так?
Friday, December 24th, 2010
2:44 pm
Я салідарны. А ты?
Originally posted by 111290 at Я салідарны. А ты?


Перапост вітаецца!

Wednesday, December 15th, 2010
8:48 am
Упс..
Іду на абед. Мяне прыпыняе мужчына і кажа:

- Ты толькі не крыўдуй, але ты самая сэксуальная дзяўчына на гэтым заводзе, - усміхаецца і ідзе далей.

Толькі настрой спаганіў.

Current Mood: Піпец нейкі..
Wednesday, December 8th, 2010
1:55 pm
Мужчыны
 Раніца. Стаю на прыпынку, чакаю талейбус, слухаю музыку. Міма праходзіць малады чалавек, глядзіць прама ў вочы, вітаецца. Вітаюся на ўсякі выпадак. Праз хвіліну падыходзіць і пытае, ці там я працую. Кажу, што там. Цікавіцца, кім працую. (о-па, зноў трапіла, думаю). Пасля расказвае, дзе і калі ён мяне там бачыў. Крышку расказвае пра сябе. Пасля пытаецца, дзе жыву, там? Там. ( Пераасэнсоўваю зададзеныя пытанні, да чаго ўсё гэта). Пасля пытаецца, адкуль я насамрэч. І дадае, што адразу бачна, што "ты кветка не мясцовая". (Усміхаюся, думаю, няўжо такая адрозная?). Трындзім яшчэ пра нешта.
Прыходзіць мой тралейбус. Ён просіць мой нумар майго тэлефону. Адмаўляю. Пытае-сцвярджае "у цябе хлопец ёсць?". Ківаю ў адказ. Ён робіць рэзкі крок назад, жадае посьпехаў, выказвае надзею, што яшчэ можа пабачымся і знікае.
Еду ў тралейбусе.. м-дзя... Цікава, колькі часу ён наважваўся падысці.. 

Праца. Калега заклапочаны дамамі. У прамым сэнсе слова. Сядзіць у нэце на сайтах знаёмстваў, шукае чарговую палюбоўніцу на нейкі час. Пасля распавядае, як усё прайшло. Ёсць дзе пасмяяцца, а дзе і паплакаць. Ёго ўжо некаторыя з калетыву падсцёбваюць за такое, маўляў нездарова. Аднойчы ён мне распавеў адну з прычынаў свайго такога непастаянства. Для мяне пачутае сталася моцным ударам па наіўным разуменні жыцця.. ды і па псіхіцы...
Сёння ён сказаў, што з кім з кім, а са мною ён будзе толькі сябраваць, астатняе немажліва. "Яна ў нас замуж выходзіць, дык што замінаць?"

Вечар. Забягаю ў інтэрнаце ў ліфт. За мною адразу заходзіць малады чалавек. Націскае адразу дзве кнопкі, разварочваецца і перапытвае, ці правільна націснуў. Ліфт спыняецца на маім паверсе. Я выходжу, малады чалавек усміхаецца, развітваецца. Дзверы зачыняюцца.

Current Mood: Думаю аб..
Tuesday, December 7th, 2010
4:02 pm
Дзіцячая ідылія
Ён і яна. Узрост - па год 10. Ідуць па вуліцы. Прыемны марозік пашчыпвае шчочкі і празрысціць ранішняе паветра. Ціха і спакойна. Толькі мяккага павольнага снегу не хапае з неба. 
І яны знайшлі выйсце. Яна нацягвала капюшон на галаву і станавілася пад галінкі дрэва. А хлопчык трос з усяе моцы.
А пасля яны стаялі і глядзелі, як павольна падае снег на зямлю..

Current Mood: Уміляюся
Tuesday, November 30th, 2010
2:44 pm
Акі пчолкі на мёд..
 Завея, снег, амаль спазненне, боль у кожным кроку праз новы абутак..
Мяне выратаваў вадзіла з суседняга завода, проста падкінуўшы да месца працы. Ужо ў каторы раз.
Пакуль ехалі міла цікавіўся пра мой графік працы, як працуецца, а пасля папрасіў нумар тэлефона. Амаль аджартавалася.. Прынамсі пасмяялася добра.
А зараз нешта і не зусім смешна.
Saturday, November 6th, 2010
8:39 pm
Курачка
 Інвентарызацыя гатовай прадукцыі на прадпрыемстве. Правяраюць усе сховішчы і выкопваюць адтуль усю мэблю, дзверы, вокны, дошкі, брускі, словам, усё што знойдуць.
Мне выпаў мой любімы ЦЭХ №3 (дзверы ды ложкі), як-ніяк, я там за тэхнолага.
Гэты цэх своеасаблівы, дынастычны. Бацька за начальніка, а сын - яго намеснік. Кожны з іх паасобку - эт цікавы персанаж. 
Церэхаў старэйшы - Мужчынка без узросту, але бачна што за 40. Можа яму пад 50 можа пад 60.  Пра яго кажуць, што ён заўсёды працаваў на гэтым заводзе. Пра такіх як ён шмат хто кажа - "нармальны мужык". Па характары - рэзкі, размаўляць не любіць, калі пытанне яму не падабаецца, можа развярнуцца на 180 градусаў і знікнуць паміж гор драўніны, а ты даганяй. Калі дагоніш - або адкажа на пытанне, але неяк туманна, або скажа "ты тэхнолаг, дык думаць трэба", або проста пашле на ... Бывае пашле, накрычыць, а хвілін праз 5-10 ужо згодны вырашаць пытанні спакойна. З ім заўсёды ва ўсіх былі праблемы (нават слёзы былі і шмат). Асабліва калі прыходзіць час справаздачаў. Мне з ім нейкім чынам шчасціць. Я за ім бегала толькі першы месяц, далей гонкі раптам скончыліся, можа зразумеў, што ад мяне збегчы складана, усё адно дастану. А яшчэ праз месяц хмурасць змяніў на ледзь заўважную ўсмешку і стаў сам падыходзіць і цікавіцца, што я ад яго хачу. Нават пачаў тлумачыць некаторыя тэхналагічныя замарочкі.
Церэхаў малодшы - таксама мужчынка без узросту. Думаю, яму недзе 25-35. Таксама любіць бегаць па цэху. Яшчэ ў яго асаблівая манія хадзіць па штабелях, па дошках і розных рэйках. Адчуванне, што яму гэта асабліва падабаецца. Пачынае размову з пытання-наезду: а чаму гэта, а чаму то ... Валодае асаблівым пачуццем гумару. Жарты ў яго такія, што не заўсёды ведаеш, ці праўда гэта. Бо гэта можа быць праўдай, а можа і не быць.
Абодва мяне называюць на "Вы". Амаль адзіныя людзі на заводзе, якія да мяне так звяртаюцца. Кажуць, што я з імі кашу такі зварыла.

Дык вось, інвентарызацыя.
Прыходжу я на склад, дзе ляжаць дзверы штабелямі ды горамі. У адным штабелі да 30 штук (недзе 3 метры ў вышыню). І ўсе штабелі такія шчыльненькія. 
Стаю чакаю, калі падыйдзе камісія. Падыходзіць да мяне Церэхаў старэйшы. Вітаецца. Цікавіцца, чаго прыйшла. Пасля падціскае вусны і са словамі "ну лезь, лічы, калі нам не давяраеш" разварочваецца і вяртаецца ў цэх. 
Чакаю далей. З іншага боку склада вылазіць малодшы Церэхаў. Глядзіць на мяне вялікімі вачыма. Смяецца з мяне, што я стаю і нічога не лічу, а пасля пачынае распавядаць ці то мне ці то грузчыку што быў побач пра курачку. 
Была ў яго мамы вясною курачка ды такая маленькая, не падобная да іншых. Але харошая была, бегала за астатнімі курачкамі хвосцікам, заўсёды вярталася, ды і неслася прыстойна. Але пасля курачка некуды знікла. Усе падумалі, мо заблукала, адстаўшы, а мо і сабакі дзе парвалі, і шукаць сур'ёзна яе ніхто не стаў. Пагаравалі з тыдзень і забыліся на яе. А праз тры месяцы знайшлі ў хляве тое, што засталося ад курачкі. Яна правалілася  ў скрыньку, а скрынька вазьмі і закрыйся зверху. Беднай птушцы не хапіла росту выскачыць, і моцы дакрычацца, каб яе хто пачуў сярод гоману іншых кур. Так яна і здохла з голаду ў скрыньцы.
Я была проста ў шоку ад такой нечаканай гісторыі. Спытала, што за жахі ён тут мне распавядае. А ён у адказ "не жахі, а тэхніка бяспекі, ты маленькая, яшчэ прыцісне дзе паміж штабеляў не дакрычышся, не лазь там адна", развярнуўся і пайшоў.

Current Mood: Я яшчэ дзіцё? Ці проста апека?
Friday, November 5th, 2010
9:46 pm
Чатыры сцяны
Сцішыўся вецер.
Адзінота.
Tuesday, November 2nd, 2010
8:51 pm
Хвароба
Хворыя душа і цела.
Калі не дапамагаюць лекі - існуе толькі адно выйсце. Самае надзейнае. Самы дзейсны лек і самы бясплатны, хоць і  самы дэфіцытны. І не гледзячы на гэты парадокс, гэтым лекам немажлівва спеккуляваць.. Гэта - чалавечае цяпло і любоў. 

Current Mood: Перажываю востры недахоп лекаў
Monday, November 1st, 2010
11:14 pm
"Умирай, и рождайся вновь.."
Вышыня. Палёт. Плынь крылаў, радасць адчування руху паветра, замілаванне промнямі сонейка... Адзін момант, і ўжо няма нічога пад табою. Бездань. Нават зямля ўжо над табою. Круціць-круціць свядомая падсвядомасць з неймавернай хуткасцю тваю існаснаць, запіхваючы ў самае нішто. Адкрытымі вачыма бачу ўсе колы аду. Ужо каторы раз.
- Не паддавайся!
Лёгка сказаць. Яшчэ 5 хвілінаў таму назад усё было добра. Самая шчаслівая істота ў свеце. І.. р-раз........... Шалёны палёт да самых пачаткаў крокаў.. У самае сэрца болю. Змагаюся з сабою, але ўжо адчуваю як невядомыя кіпці працінаюць душу недзе знутры, прадзіраюць дзіркі, разрываюць праёмы, праз якія свішча вецер.
Апошнія колы, але не паводле Дантэ.. 
Яшчэ крышку руху ўніз. Перастаеш адчуваць сябе асобай. Расплываецца ўсе не толькі перад вачыма, але і недзе ў глыбіні існасці..
-Спыніце, я выйду!!!!! - Але палёт працягваецца. Наперадзе сцяна, ад якой мяне з такім цяжарам некалі адляпілі. Пэўна, яна прыцягвае назад да сябе. Толькі я туды не хачу. Супраціўляюся. Бессэнсоўна. Яшчэ крышку - і непазбежнае сутыкненне. Яшчэ зусім кропельку - і можна пачынаць спачатку: пакуты, боль, слёзы, боль, калецтва - крышку лягчэй, а пасля зноўку боль.. Толькі тады ў мяне быў шанец выбрацца, сёння такога ўжо не будзе. Яно не паўтараецца двойчы. Перад вачыма праплываюць гады змагання, гады паўстання, фактычна з таго свету.. Шляхам любові..
Стоп.
Пауза.
Левітацыя ў паўхвілі ад сцяны. І ні кроплі руху ўперад, і развярнуцца ніяк. Разглядаю яе, жахлівую. А яна мяне.
Кожная пражылка пульсуе. З кожнай трэшчынкі бруіцца цемра. Дух безвыходнасці. Аура смерці.
А я толькі-толькі навучылася любіць жыццё. Уся такая радасная, светлая. З раскрытымі вачыма, якія ўбіраюць у сябе дабрыню гэтага свету...
Твар у твар. Зазірнуць у глыб сябе. Пабачыць ГЭТА. Тое, што вылезла са старога куфэрка.
Спрабую прыдумаць хоць нешта, каб выратавацца. Бессэнсоўна. Кожны варыянт мажлівага выйсця рвецца як тонкая папера. Нават гук падобны..
Спакой скончыўся. Рух наперад. Яшчэ момант і мы сутыкнемся.... Адключэнне свядомасці..

.. Мяне выцягнулі адной левай, а можа і правай. Паднялі, як малое кацянё за шкірку, пакруцілі, усміхнуліся і паставілі на грэшную зямлю. З любоўю ў вачох.

Вось яно, вызначальнае.. - Любоў.

Current Mood: У кроку ад..
Tuesday, October 26th, 2010
9:20 pm
Галопам па Еўропам ці Чарнігаў за 6 гадзінаў.
 Бягом, бягом, бягом!!!! Яшчэ крышачку і мы па за межамі Беларусі!! Ат не!. 2 гадзіны мяжы. Даўно я не бачыла гэты дзіўны народзец у пагонах. І вельмі расстроілася, што пры сучасных парадках штампік у пашпарце дарослых не ставіцца пры пераездзе  мяжы, толькі дзеткам. Але Вы ўжо не дзеткі, дзетка. Міграцыйная картка, крышку смеху, крышку прымружвання вочак ад стомы грукання колаў, зноўку крышку смеху пры беспяспяховай спробе адкрыць прыбіральню. Пры запыце патрульнай вагоннай дамы, праўда, апынулася, што яна адчыненая, проста мы з Аяй з'елі надта мала кашы зранку. Пакуль мы пыталі даму, у бок прыбіральні прайшоў малады мужчынка і недзе знік. Мы думалі, што туды і знік і пачакалі, пакуль ён выйдзе. Хвілін 1о чакалі. Пасля дадумаліся, што ён знік зусім у іншыя дзверы...
Восеньскія краявіды праз акенца. Нават паветра на Ўкраіне іншае!!
Пашарпаны, але мілы вакзал. У нас толькі 6 гадзінаў і шмат-шмат напалеонаўскіх планаў. А ў выніку п'ем каву-гарбату на вакзале. Напіліся і ўзяўшыся за рукі пайшлі аглядаць мясцовасць. Бліжэйшыя пару кіламетраў навокал - месцы прызначаныя для беларусаў, што прыехалі па тавары шырокага спажыву. Выглядае адпаведна. Шэра. Праўда, месцаў прызначаных для валютных аперацый там не асабліва. Банк. Працуе толькі адно акенца. Натоўп жадаючых атрымаць запаветныя грыўны. Грошыкі яны не бязмежныя. Нам дасталіся купюркі наміналам 5 грыўняў - самая вялікае. Распіхаўшы гэтыя кіпы паперак па заплечніках рушылі далей.
База - без каментароў.
Чарнігаў, як горад - гэта тэма, толькі мала.
Пляцы, скверы, будынкі, аглядная пляцоўка ( з відам на рэчку магістраль )..
Чарнігаўскае піва ў цэнтры горада, свежае і духмянае. Я ўжо паспела забыць, што такое піць піва на лаўцы і не баяцца, што зараз прыйдзе мент, забярэ ў КПЗ і аштрафуе. Асалода ад восеньскіх промняў сонца, ад трапезы і проста ад жыцця..
Пасля былі 4,5 кг украінскіх цукерак, і 1,5 грэцкіх гарэшкаў.
Словам, усё як мае быць. 
Толькі мала

Current Mood: Захворваю па-ціху
Friday, October 8th, 2010
3:06 pm
Ой. Усмешка.
Мяне прыціснулі да лесвічнай парэнчы. Мужчына год 30-35, нізенькі, усміхаецца, вочы зялёныя і хітрыя.
- Што ты пастаянна ўсміхаешся? - і прыціскае мацней да парэнчы, падстаўляючы непаголеную шчаку, каб я туды пацалавала.
Усміхаюся, бо інакш не магу. Жартую, аднекваюся, спрабую абысці. Не пускае. Смяецца. І падстаўляе шчаку. Кажу, што няголеную шчаку падстаўляць непрыстойна, і наогул, так не харашо дзяўчынку заціскаць пасярод лесвіцы ў самым цэнтры завода. Зноўку ўсміхаецца і падстаўляе твар. Неяк абагнула... Пакуль паднялася на трэці паверх, пакуль падпісала патрэбныя дакументы. Усё неяк праз сон. Усё плыве і калыхаецца. Са мною такое ўпершыню. Здаецца і жарт, але..
Спускаюся на першы паверх, іду па калідоры. З-за вугла насустач вырульвае зноўку ж гэты дзядзька з шырокай усмешкай, за ім з'яўляецца намеснік дырэктара па эканоміцы. Вітаюся, праходжу міма.
Раптам нам. дырэктара разварочваецца і пытаецца:
- А чаму Вы пастаянна ўсміхаецеся?
Я аж да сценкі адскочыла ад нечаканасці! Ё-маё.. Толкі і змагла выдавіць з сябе: дубль два. Ён спрабаваў даведацца, што значыць дубль два, нізенькі ўсмешлівы дзядзька ўжо паспеў адвесці мяне за той жа вугал, з якога выплыў, і знік.
Усміхацца - гэта цяпер дзіўна і ненармальна? Ці са мною нешта ненармальна, што я ўсміхаюся?
12:06 pm
Лошыца
Мне прынеслі чарцяжы на дзверы для рэканструкцыі Лошыцкай сядзібы. Спачатку было пачуццё гонару - эт мне, эт у мой цэх. А пасля добра падумаўшы мусіла адмовіць. Фігля ў нас такое зробяць. Там дакументацыі на 50 аркушаў фармата А1 і А2, і ўсё такімі дэталькамі, што паглядзець прыемна. Не, ў нас такое не зробяць якасна і прыгожа. А калі і зробяць, дык наша прадпрыемства ляснецца фінансава.
Шкада, што яно так. А было б прыемна, кожны раз праходзячы па сядзібе бачыць уласную працу...
Думаю, можа ціхенька прыгрэбсці ўсе чарцяжы сабе?
Monday, October 4th, 2010
1:07 pm
ОТОПИТЕЛЬНЫЙ СЕЗОН, БЛЯ!!
Калі мне казалі, што мінулай зімою ў аддзеле было +5, можна было спісаць на вялікія маразы, на тое, што сушыць драўніну - вельмі важны тэхналагічны працэс і таму проста не хапала цяпла на ўвесь завод..
А сёння высветлілася, што ў нашым будынку ў працэсе апошняй мадэрнізацыі проста абрэзалі батарэі, заклалі прыгожай пліткай і гэтым справа скончылася. ЗІМОЮ НЕ БУДЗЕ АЦЯПЛЕННЯ!!!
У прынцыпе, я ўжо сяджу ў куртцы, бо +10 за акенцам і ў адделе +12.


Калегі глядзяць на тое, як я мерзну і пытаюцца: табе насамрэч халодна? ты праўда такая мярзлячка?
.. а што ж будзе з табою зімою..

Можа ёсць у каго валенкі майго сціплага памеру?
Wednesday, September 29th, 2010
10:54 am
Праца выносіць мозг.
Час пасля працы дазваляе пабачыць людзей у іншым свеце і з іншага боку.
Думаю, я ўжо такі ўліпла? ці яшчэ крышку маю часу, каб выбрацца з гэтай бяздоннай плыні свядомасці..
Friday, September 24th, 2010
11:07 pm
Адарваныя і адрэзаныя пальцы
Сёння адарвала пальчык на назе.. Дакладней раздавіла і адарвала. А яму толькі 22 гады. А ён толькі складаў дошкі, парадкаваў штабель. Аступіўся, не заўважыў праз моцны шум цэха, што едзе траверсная цялежка, та-та, та-та.. Ён нават азірнуцца не паспеў, як яго задавіла колам. Нават уявіць страшна, які гэта боль!! Вось ты толькі пачаў працаваць і праз маленькую кропку ўнізе, працінае рэзкім неўтаймаваным болем усё цела. І ты адчуваеш як сігналізуе ўся нервовая сістэма: памерла скура, хруснуў пазногаць, крывяныя сасуды сталі кашай, а косткі - прыправаю, нервы, якія паміраюць, крычаць па ўсім целе.. Хлопчык застаўся без аднаго пальца, а мог застацца і без 5-ці.. Спец.абутак выратаваў.
Нават не ведаю, што перажыць страшней: раздаўлены палец на назе ці адрэзаны пілою ці фрэзамі на руцэ. У першым выпадку - гэта нясцерпны боль, у другім - імгненне і лужына крыві, а боль пачынаецца пасля, можна нават сказаць, шмат у якіх выпадках, псіхалагічны боль. Блін.

Шкада гэтых дзяцей, што праз сваю няўважнасць, калечаць сябе. І чаму сярод іх так шмат прыгожых і вельмі мілых?

Current Mood: Роспачна..
Tuesday, September 7th, 2010
1:04 pm
Птушка
Засынаю, і не бачу сноў..
Прачынаюся, баюся паварушыцца, бо спіць суседка. З дзяцінства не люблю будзіць людзей..
Сёння хвілін 5 валялася ў цішы і глядзела на бяздоннае блакітнае высокае неба. Амаль захацела стаць птушкай і паляцець, ляцець, ляцець.. Ляцець над аблокамі, за якія яшчэ крышку і схаваецца сонца, а пакуль мітусіць сваім ніжнім краечкам і закідае промні ў вакно..
Ужо хачу стаць птрушкай, адчуваць свабоду ветра, адчуваць..
Быць птушкай..

Яшчэ 5 хвілін..
Я птушка. Але яшчэ я ненаважылася зрабіць крок з 6-га паверху, каб перастаць быць наземнай..
[ << Previous 20 ]
About LiveJournal.com