?

У разбітым люстэрку...

...кавалкі душы...

Social capital

  • less than 10
Name:
autanazgul
Birthdate:
2 September
External Services:
  • autanazgul@livejournal.com
Апошнія промні заходзячага сонца прабіваліся праз тоўстае каляровае шкло вітража і, ўтвараючы незвычайны малюнак, спакойнымі краскамі адбіваліся на халоднай каменнай падлозе. Яны былі апошнімі перад наступленнем цёмнай, ўсёахінаючай, ночы. Іх было нешмат, але менавіта яны -- апошнія праменьчыкі -- асвятлялі нешта такое, што ніколі нельга пабчыць іншым разам.
Паўпразрыстае, рассеянае, нібы пыл, змяшаны з туманам, яно па абрысах нечым нагадвала чалавека.
І ў той жа момант было падобным да падлогі. Яно, як і падлога, адлюстроўвала Ўсе колеры дзіўнага шклянога малюнка. Яно, як і падлога, было нечым халодным, пыльным, а можа нават і брудным. Яно, як і падлога, было пустым. Яно... яно было забытай душой, якой пакарысталіся і кінулі за краты. Няхай сабе і прыгожыя з велічнымі вітражамі, каменнай падлогай і высокімі зачыненымі дзвярыма. Але гэта былі краты...
Душа малілася і чакала, каб хто-небудзь, нарэшце, адчыніў гэтыя праклятыя дзверы і падараваў ёй свабоду. Але год за годам ніхто не прыходзіў за маленькай шэрай душой. Так, часам сюды, да старажытнай каплічкі, прыязджалі турысты. Яны весела гаманілі каля каменных муроў, з захапленнем аглядалі могілкі, што былі побач, дыхалі чыстым ад атмасфернага бруду паетрам, падстаўлялі свае тварыкі ветру, слухалі дзіўныя спевы птушак... алі ніхто не наважваўся падыйсці да дзвярэй, збіць усе замкі і зірнуць -- што там, за імі.
Сонца апускалася ўсё ніжэй і ніжэй. Навокал было ціха, і толькі вецер прабіваўся са свістам праз таўшчэзныя сцены капліцы.
Ёй было халодна, і яна страшэнна баялася цемры. Маленькая, паўпразрыстая і абсалютна бездапаможная яна хацела зноўку калі-небудзь пабачыць блакітнае неба і зялёную траўку, але... але, як кажуць не лёс...
Ад сонца засталося толькі пяць праменьчыкаў...
Душа ўжо каторы раз застагнала ад болю, які захлынаў яе знутры. Акрамя болю ў душы не было нічога, толькі пустэча на месцы, дзе некалі былі пачуцці, успаміны, вобразы... Але час забірае з сабою ўсё. Забраў і гэта.
Тры промні яшчэ развітваліся з паўпразрыстай істотай, што не пакідала ад сябе ценю...
А яна стаяла на каляровых камянях, спустошаная жыццём, стомленная часам. Душа хацела толькі аднаго: каб сонца ніколі не заходзіла за гарызонт і не забірала ад яе праменьчыкі, з якімі так хораша гутарыць аб вечным.
Апошні прамень...
Душа плакала нябачнымі слязьмі і па-ціху растваралася ў паветры... назаўсёды.

Social capital

  • less than 10

Statistics